Алімпіяднік Герман Шпрыгоў: «Усе жыццёвыя сітуацыі я сустракаю з усмешкай» Статья в журнале “БЯРОЗКА” № 4 2019 г. |
|
«Tы пойдзеш у гуманiтарны клас, таму што матэматыку не ведаеш, затое вершы пішаш», «А ты - «тэхнар», таму што хутка ў краме кошт прадуктаў лічыш».
Упэўненая, што кожнаму з вас знаёмыя такія фразы. Але ці верыце вы, што такі строгі падзел існуе? Герой майго iнтэрв'ю Герман Шпрыгоў на сваім прыкладзе пераканае вас: размежавання няма і не можа быць, таму што ў прыродзе чыстых гуманітарыяў або тэхнароў не бывае.
- У цябе ёсць схільнасць і да гуманітарных навук, і да тэхнічных. Як лічыш ты, ці ёсць строгі падзел?
-Схiльнасць да гуманітарных адназначана ёсць, так як я, напрыклад, свабод- на размаўляю на англійскай і нямецкай мовах. Не сказаў бы, што дакладныя на- вукі даюцца мне цяжэй за гуманітарныя. На маю думку, важная не вузкая накіра- ванасць, а агульны ўзровень эрудыцыі.
- Ці ёсць нейкі універсальны рэцэпт выдатніка?
- Што да замежных моў, то тут галоўнае не працаваць на вынік, няхай гэта будзе перамога ў алімпіядзе, 10 па іспыце або ўдалая здача IELTS цi TOEFL. Галоўнае - вучыць мову, умець выкарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы, а ўсё астатняе само складзецца. Прынамсі, са мной так пракаціла
- Раскажы пра этапы падрыхтоўкі да абласной алімпіяды па англійскай мове. Што давалася цяжэй за ўсё?
- Рыхтавацца я пачаў яшчэ з 9 класа. Тады ў першы раз паспрабаваў свае сiлы на алімпіядзе па англійскай мове. Заняў чацвёртае месца ў другім этапе. Калі шчыра, то год таму я проста хацеў даведацца, што адбываецца на алімпіядах. Пра тое, каб прайсці на наступны этап, я і не думаў. Падазраю, што гэты першы раз І быў самым цяжкiм этапам падрыхтоўкі, таму што я тады не ведаў, чаго чакаць.
- Ці былі ў цябе пераломныя моманты, калi хацелася ўсё кінуць? Як ты змагаўся з хваляваннем?
- Шчыра кажучы, для мяне алімпіяды ніколі не былі чымсьці, з-за чаго варта хвалявацца. Да гэтага часу не магу зразумець людзей, якія напярэдадні аб вяшчэння вынікаў вельмі моцна нервуюцца, бо нічога ўжо змяніць нельга.
- Я ведаю, што ты пішаш навуковую працу па астраномii на сур'ёзную тэму. Але адкуль такое незвычайнае захапленне?
- Я заўзяты аматар навуковай фантастыкі і ў асаблівасці вялікі фанат серыяла «Star Track». Як мне здаецца, астраномія прадмет, які бліжэй за ўсё падводзiць нас да тэмы Sci-Fi, і менавіта таму я вырашыў напісаць на гэтую тэму навуковую працу.
- Алi Ашпiронi, тэолаг і грамадскі дзеяч, казаў: «Як добра, калі ў чала- века ёсць магчымасць выбраць сабе прафесію не па неабходнасці, а па схільнасці душы». Асабіста ты чаго будзеш прытрымлівацца пры выбары прафесіі?
- Думаю, што схільнасці душы. Мне больш падабаецца выказванне Канфуцыя: «Выберы сабе працу па душы, і табе не прыйдзецца працаваць ніводнага дня ў сваім жыцці».
- Як ты можаш ахарактарызаваць сябе? Ці можна сказаць, што ты заўсёды дасягаеш мэты?
- Я даволі настойлівы чалавек і для дасягнення мэты не пашкадую ніякіх сіл. Разам з тым, мяне даволі складана ў чымсьці пераканаць, я заўсёды гатовы да
канца адстойваць свой пункт гледжання, калi лічу, што ён справядлівы.
- Якім ты бачыш сваё жыццё праз 20 гадоў?
- Я з тых людзей, хто вырашае праблемы па меры іх паступлення, таму мне даволі складана казаць пра 20-гадовую перспектыву на дадзены момант. Зараз мая асноўная мэта - гэта паступленне ў ВНУ, а там паглядзім.
- Як ты праводзіш вольны час па-за алімпіядамі і навуковымі канферэнцыямі?
- У асноўным сустракаюся з сябрамі, бо з такім шчыльным графікам вельмі надакучвае сядзець у памяшканні і грызці граніт навукі. Таму стараюся як мага больш часу праводзіць на вуліцы. Займаюся праграмаваннем, гэтая сфера мяне таксама прыцягвае, як і гуманітарныя навукі. Часам пішу вершы на беларускай мове.
- Ты ідзеш па жыцці з усмешкай ці з лютым выразам твару?
- Усе жыццёвыя сітуацыі я лепш буду сустракаць з усмешкай, а асабліва складаныя і канфліктныя да апошняга спрабую вырашыць з максімальна аптымістычным настроем.