19 і 20 лютага ў нашай школе прайшлі Дні роднай мовы.
Родная матчына мова … Яна перадаецца ў спадчыну як самы каштоўны скарб. Таму зусім не дзіўна, што ў нашай школе на гэтым тыдні прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. ⠀
У пачатковай школе:
📓 конкурс на лепшы сшытак «Пішу акуаратна»;
🤓конкурс знаўцаў слоўнікавых слоў «Грамацей»;
🇧🇾 віктарына «Знаўца беларускай мовы»;
📚 Адзіны урок роднай мовы “Сябруем з родным словам».
Для 5-11 класаў:
🏆 выстава «Топ-15» самых вядомых прадстаўніц Беларусі (7кл);
🎥 прагляд мастацкіх фільмаў «Купала» (11кл) і «Чорны замак» (10кл);
🎙️ адкрыты мікрафон «І ліюцца словы роднай мовы» (5-7кл);
✍️ Гранд-дыктант (9,11кл);
💫 «Легенда XML: зашыфраваны код нацыі»(6кл);
😀Інтэрактыўная гульня «Скарбонка беларускай мовы» (8кл),
🧩 квэст «У лабірынтах Слова» (5кл),
💪спаборніцтва «Рэбус-спрынт» (6кл);
💫 марафон «Мова родная – мова модная» (5-11кл);
📚 літаратурная гасцеўня з пісьменнікам Віктарам Шніпам (8-11кл);
🧩 квэст «Па літаратурных старонках» (10кл);
☝️Свая гульня «Максім Багдановіч» (10кл) і іншае.
Мова гучала шчыра і натхнёна ў квэстах і літаратурных віктарынах, конкурсах і гульнях. І самае галоўнае, усюды: у класах, на перапынках— дзеці пыталіся: «А як гэта па-беларуску?».
Тыдзень паказаў: мова жывая, бо ёсць тыя, хто на ёй размаўляе. Галоўнае — каб мова жыла не толькі сёння, не толькі ў святы, а кожны дзень.
Вялікая ўдзячнасць настаўніцам, а таксама знаўцам і аматарам мовы з 5 па 11 класы.
20.02.26 у школе прайшла сустрэча з Віктарам Анатольевічам Шніпам.⠀
Беларускі пісьменнік, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў СССР (1984), лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў (1987), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Мастацкая літаратура» (2008). А зараз галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Полымя».⠀
Цудоўная і цікавая атрымалася сустрэча. Памятайце: мова — гэта не проста словы. Гэта наша памяць.
