Вучні 10-ых класаў наведалі музей кнігі, размешчаны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
⠀
Агульная колькасць экспанатаў перавышае 300, прычым сярод іх - асабліва каштоўныя рукапісы і старыя друкаваныя кнігі XIX –XХ ст., у тым ліку і знакамітая Біблія беларускага першадрукара Францыска Скарыны 1517 года.
⠀
Калі ўзгадалі пра Скарыну, то адразу на памяць прыходзіць і тэма развіцця беларускага кнігадрукавання.
⠀
Дзякуючы старым выданням і ўзаемасувязі з сусветнай гісторыяй кнігі вучні атрымалі глыбокія і трывалыя веды, пазітыўныя ўражанні.
⠀
Цікавы «ўрок» у музеі, даверлівая гутарка з экскурсаводам – сведкі таго, што вучні не застануцца абыякавымі да гісторыі сваёй краіны, а кніга будзе сапраўднай крыніцай ведаў!
Вучні 10-ых класаў наведалі музей кніг
12.09.2025