📚 Навіна з урока беларускай мовы!
Словы – не верабей, а правільна падабраны фразеалагізм можа стаць сапраўдным скарбам у размове пра сям'ю. У гэтым пераканаліся вучні 5 кл. на тэматычным уроку беларускай мовы, прысвечаным Дню сям’і.
Дзеці з вялікім задавальненнем рэдагавалі тэкст, складалі прыказкі і пісалі сямейныя пажаданні. Яны яшчэ раз пераканаліся, што родная мова і сямейныя каштоўнасці – гэта непадзельныя складнікі нашай культуры і ідэнтычнасці.
Такія ўрокі дапамагаюць нам не толькі паляпшаць веды беларускай мовы, але і ўмацоўваюць сувязь з нашымі блізкімі. Давайце працягваць падтрымліваць і развіваць сямейныя традыцыі!
